![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Дуброўскі, Міхаіл Георгіевіч (кандыдат філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; мастацкая літаратура ; 1897—1983) |
Нарадзіўся 03.10.1897, в. Казелле, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць. Літаратуразнавец, пісьменнік, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1959). Член Саюза пісьменнікаў БССР (1959).
Адукацыя: Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Я. Брусава (спецыяльнасць "Верш і мастацкі пераклад", 1925), Маскоўскі інстытут філасофіі, літаратуры і гісторыі імя М. Г. Чарнышэўскага (аспірантура, 1941).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры.
Месца працы, пасада: Інстытут беларускай культуры (1925–1926), Усесаюзнае аб'яднанне пралетарскіх пісьменнікаў "Кузница" (1926–1929), газета "Гудок" і "Крестьянская газета" (1927–1929), Упраўленне радыёфікацыі і радыёвяшчання Наркампочтэля СССР (1929–1932), заводы № 22 і № 23 (г. Масква; 1932–1936, кіраўнік літаратурнага аб'яднання), педагагічная дзейнасць (Башкірыя, г. Масква і Маскоўская вобласць; 1937–1945), Брэсцкі настаўніцкі інстытут (1945–1947), Беларуская і Руская сярэднія школы г. Слоніма і Слонімская школа медыцынскіх сясцёр (з 1947), Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (з 1949), Гродзенскі педагагічны інстытут (1950–1957).
Памёр 01.09.1983.
Варыянтная форма
Dubroŭski, Mihail Georgievič (1897—1983) |
Дуброўскі, Міхась (1897—1983) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Белорусская советская сатира 1917—1925 годов : диссертация ... кандидата филологических наук / Дубровский М. Г. — Гродно, 1959.
Анкета вучонага (без анкеты).
Дуброўскі Міхась (Міхаіл Георгіевіч) // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 249.
Дуброўскі Міхась (Міхаіл Георгіевіч) / А. М. Пяткевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 374.
Дубровский Михаил Георгиевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 255.
Дуброўскі Міхась // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1993. — Т. 2. — С. 389—390.
Дуброўскі Міхаіл Георгіевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 35.
Сайт "Вікіпедыя".
Сайт "Слонимский государственный медицинский колледж".
ЗЭК бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |