unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Валатоўскі, Ігар Дзмітрыевіч (доктар біялагічных навук ; біяфізіка ; нар. 1939)

    Нарадзіўся 25.10.1939, г. Мінск. Вучоны ў галіне біяфізікі. Доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1990). Акадэмік НАН Беларусі (1994).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962), Лабараторыя біяфізікі і ізатопаў АН БССР (аспірантура, 1967).
    Навуковыя інтарэсы: мембранная біяфізіка; фотабіялогія; геноміка; пратэоміка; клеткавая біялогія.
    Заснавальнік навуковай школы па біяфізіцы сігнальных працэсаў у клеткавых сістэмах расліннага і жывёльнага паходжання, сувязі з дынамікай і актыўнасцю клеткавых папуляцый на прыкладзе ствалавых клетак жывёл і чалавека.
    Месца працы, пасада: Сельская ўчастковая бальніца (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці; 1962–1964, загадчык); Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі (з 1964; 1982–1984 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, 1984–1985 – в. а. дырэктара, 1985–2010 – дырэктар, з 2013 – загадчык лабараторыі малекулярнай біялогіі клеткі), адначасова НАН Беларусі (з 1997 – віцэ-прэзідэнт, 2000–2001 – в. а. прэзідэнта, 2002–2014 – акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1999), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1992) і інш.

        Варыянтная форма
    Valatoŭskі, Іgar Dzmіtryevіč (нар. 1939)
    Volotovski, I. (нар. 1939) (англійская мова)
    Volotovsky, Igor D. (нар. 1939) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі (Мінск). Дырэктар
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск). Аддзяленне біялагічных навук
    Волотовский, Игорь Дмитриевич (доктор биологических наук ; биофизика ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Фотоника и структурное состояние белков и биологических мембран : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.02 / Волотовский Игорь Дмитриевич. — Минск, 1979.
    Волотовский Игорь Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 792.
    Валатоўскі Ігар Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 475.
    Волотовский Игорь Дмитриевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 65—66.
    Игорь Дмитриевич Волотовский : к 80-летию со дня рождения / [составитель И. Д. Волотовский]. — Минск, 2019.
    Игорь Дмитриевич Волотовский : (к 75-летию со дня рождения) / Л. М.Сущеня [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. — 2014. — № 4. — С. 113—117 : ил.
    "eLIBRARY.RU".