unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Скакун, Аляксей Сцяпанавіч (доктар эканамічных навук ; аграрная эканоміка ; нар. 1946)

    Нарадзіўся 01.03.1946, в. Дастоева, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Вучоны ў галіне аграрнай эканомікі. Доктар эканамічных навук (2005). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2009). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985–1990). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000–2012). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010).
    Адукацыя: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1969).
    Навуковыя інтарэсы: эканоміка і кіраванне аграпрамысловым комплексам.
    Пазапрафесійная дзейнасць: мастацкая фатаграфія.
    Месца працы, пасада: Калгас "Чырвоная зорка" (Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць; 1969, галоўны заатэхнік); Калгас" Маладая гвардыя "(Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць; 1970–1975, галоўны заатэхнік, намеснік старшыні калгаса); Калгас "Дружба" (Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць; 1975–1979, старшыня калгаса); Упраўленне сельскай гаспадаркі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (з 1979, начальнік); Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Астрамечава" (Брэсцкі раён; 1982–2016, старшыня).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" (1993), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986), Айчыны 3-яй ступені (2015), медаль "За працоўную адзнаку" (1973) і інш.

        Варыянтная форма
    Skakun, Alâksej Scâpanavіč (нар. 1946)

        Гл. таксама
    Скакун, Алексей Степанович (доктор экономических наук ; аграрная экономика ; род. 1946) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Социально-экономические преобразования в АПК Республики Беларусь : вопросы теории и практики : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 / Скакун Алексей Степанович. ― Москва, 2005.
    Скакун Алексей Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 671.
    Скакун Аляксей Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 432.
    Скакун Алексей Степанович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 509—510.
    Алексей Степанович Скакун : (к 70-летию со дня рождения) / П. П. Казакевич, В. В. Азаренко, А. П. Шпак // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2016. — № 2. — С. 126—128 : фот.