Справка
Нарадзіўся 25.11.1936, г. Барысаў, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне ветэрынарнай санітарыі, зоагігіены і тэхналогіі вытворчасці малака і ялавічыны. Доктар ветэрынарных навук (1989), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996–2002). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003).
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960).
Навуковыя інтарэсы: ветэрынарная санітарыя; зоагігіена; тэхналогія вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі; тэарэтычнае абгрунтаванне і распрацоўка эфектыўных сістэм і спосабаў утрымання жывёл на фермах і комплексах; энерга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі вытворчасці малака і вырошчвання рамонтнага маладняку.
Заснавальнік навуковай школы па тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі.
18 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: гар. пас. Плешчаніцы (Лагойскі раён, Мінская вобласць; з 1960 – галоўны ветэрынарны ўрач); Эксперыментальная база "Зарэчча" (Смалявіцкі раён, Мінская вобласць; з 1963 – галоўны ветэрынарны ўрач); Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі (Жодзіна; з 1975 – малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1988 – загадчык аддзела тэхналогіі вытворчасці малака і ялавічыны, у 1990–1994 – в. а. намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з 2002 – галоўны навуковы супрацоўнік) і адначасова Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1993–2015, прафесар кафедры буйной жывёлагадоўлі і перапрацоўкі жывёлагадоўчай прадукцыі і кафедры зоагігіены, экалогіі і мікрабіялогіі).
Памёр 21.12.2024.
Варыянтная форма
Trafіmaŭ, Al'bert Fëdaravіč (1936—2024) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...