![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Кільчэўскі, Аляксандр Уладзіміравіч (доктар біялагічных навук ; генетыка ; селекцыя ; нар. 1955) |
Нарадзіўся 17.08.1955, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Вучоны ў галіне генетыкі, геномікі, біятэхналогіі і селекцыі раслін. Доктар біялагічных навук (1994), прафесар (1995). Акадэмік НАН Беларусі (2017).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1977), Інстытут генетыкі і цыталогіі (аспірантура, 1981).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка прынцыпаў і метадаў экалагічнай селекцыі раслін для стварэння высокапрадуктыўных, энергаэфектыўных і экалагічна стабільных сартоў; распрацоўка метадаў маркер-спадарожнай селекцыі раслін.
Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1978–2004; у 1978–1988 – асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры пладаводства, у 1988–2004 – загадчык кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі і экалогіі); Інстытут генетыкі і цыталогіі (2004—2014, дырэктар); НАН Беларусі. Прэзідыум (з 2014; у 2014–2019 – галоўны вучоны сакратар, з 2019 – намеснік Старшыні Прэзідыума).
Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1995), медаль Францыска Скарыны (2014) і інш.
Варыянтная форма
Kilchevsky, A. V. (нар. 1955) (англійская мова) |
Kіl'čèŭskі, Alâksandr Uladzіmіravіč (нар. 1955) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Взаемодействие генотипа и среды в селекции растений : (на примере овощных культур и картофеля) : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.15 ; 06.01.05 / Кильчевский Александр Владимирович. — Санкт-Петербург, 1993.
Кильчевский Александр Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 35.
Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 259—260.
Кильчевский Александр Владимирович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 131—132.
Александр Владимирович Кильчевский : (к 65-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. — 2020. — Т. 65, № 4. — С. 510―512 : ил.
БД БелСГБ "Персональные страницы ученых-аграриев".
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |