Справка
Нарадзіўся 22.09.1934, с. Паточышча, Каламыйскі раён, Івана-Франкоўская вобласць, Украіна. Вучоны ў галіне папуляцыйнай тэрыялогіі. Доктар біялагічных навук (2002), прафесар (2006).
Адукацыя: Чарнавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (1959), Аддзел заалогіі і паразіталогіі АН БССР (аспірантура, 1967)..
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне прадстаўнікоў атрада капытных жывёл (зубра, лася, высакароднага аленя, еўрапейскай казулі, дзіка, еўрапейскай лані) і буйных драпежнікаў (мядзведзя, ваўка, рысі); прамысловая тэрыялогія; экалогія; ахова прыроды, запаведнай справы і паляўнічай гаспадаркі.
Месца працы, пасада: Запаведнік "Белавежская пушча" (1959–1966); Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік (1966–1977; з 1968 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах (1977–2013; у 1986–2001 – загадчык сектара прамысловай тэрыялогіі, у 2001–2003 – загадчык лабараторыі ландшафтнай экалогіі пазваночных жывёл, 2003–2013 – лабараторыі тэрыялогіі).
Награды: медалі ВДНГ СССР (1973, 1975, 1983, 1987), "За трудовое отличие", ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1975) і інш.
Памёр 01.07.2013.
Варыянтная форма
Kozla, Pëtr Rygoravіč (1934—2013) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Морфофизиологические адаптации и структурно-функциональный анализ динамики популяций парнокопытных (ARTIODACTYLA), проблемы их охраны и рационального использования в Беларуси : диссертация ... доктора биологических наук в форме научного доклада : 03.00.16 ; 03.00.08 / Козло Петр Григорьевич. — Минск, 2001.
Козло Петр Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 123.
Петр Григорьевич Козло : биографический очерк / З. И. Козло. ― Минск, 2017. (Магчыма, дата нараджэння: 25.08.1936.)
Козла Пётр Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 409.
Петр Григорьевич Козло : (к 80-летию со дня рождения) / М. Е. Никифоров, В. В. Шакун, Е. И. Анисимова // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. — 2014. — № 4. — С. 118—119 : ил.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.