Справка
Нарадзіўся 28.11.1946, пас. Шчаглоўка, Сталінская (Данецкая) вобласць, Украіна. Вучоны ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі. Доктар біялагічных навук (1993), прафесар (2006). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2000).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1970; аспірантура, 1973).
Навуковыя інтарэсы: канструяванне высокаактаўных штамаў бактэрый – звышпрадуцэнтаў ферментаў нуклеінавага абмену; распрацоўка біятэхналогіі атрымання прыродных і мадыфікаваных нуклеатыдаў і нуклеазідаў, запатрабаваных у вытворчасці фармакалагічна важных злучэнняў і рэагентаў для ПЛР.
Заснавальнік навуковай школы "Біятэхналогіі злучэнняў нуклеінавай прыроды".
20 аўтарскіх пасведчанняў СССР і 18 патэнтаў Рэспублікі Беларусь.
Месца працы, пасада: Мінскі трактарны завод (1963–1965); Інстытут біяарганічнай хіміі (1974–1982); Інстытут мікрабіялогіі (з 1982, з 1989 – загадчык лабараторыі малекулярнай біятэхналогіі). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2004).
E-mail: zinch@mbio.bas-net.by
Варыянтная форма
Zinchenko, A. I. (нар. 1946) (англійская мова) |
Zіnčanka, Anatol' Іvanavіč (род. 1946) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Получение природных и модифицированных компонентов нуклеиновых кислот с использованием ферментов микроорганизмов : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.04 ; 03.00.23 / Зинченко Анатолий Иванович. ― Москва, 1992.
Зинченко Анатолиий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 672.
Зінчанка Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 71—72.
Зинченко Анатолиий Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 386—387.
Анатолий Иванович Зинченко : (к 75-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук. — 2022. — Т. 67, № 1. — C. 127—128.
Сайт Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі.
"eLIBRARY.RU".