![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Умрэйка, Сцяпан Андрэевіч (кандыдат педагагічных навук ; агульная педагогіка ; 1908—1978) |
Нарадзіўся 19.12.1908, в. Пясочнае, Капыльскі раён, Мінская вобласць. Педагог. Кандыдат педагагічных навук (1953), прафесар (1972). Член-карэспандэнт АПН СССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Гісторыя", 1940).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя адукацыі ў Беларусі; педагогіка школы.
Месца працы, пасада: Капыльскі раён (з 1928, настаўнік, інспектар аддзела адукацыі), Фрунзенскі раённы камітэт ЛКСМБ г. Мінска (загадчык), газета "Чырвоная змена" (загадчык аддзела), Народны камісарыят асветы БССР (1939–1941 – начальнік упраўлення сярэдніх школ, 1943–1946 – намеснік наркама), Міністэрства асветы БССР (1946–1948 і 1952–1964 – намеснік міністра), Навукова-даследчы інстытут педагогікі МІністэрства асветы БССР (1948–1952, дырэктар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (у 1964–1972 – загадчык, 1972–1978 – прафесар-кансультант кафедры педагогікі і псіхалогіі, адначасова ў 1967–1974 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Узнагароды: званне "Заслужаны настаўнік Беларускай ССР" (1971) і інш.
Памёр 18.06.1978.
Варыянтная форма
Umrèjka, Scâpan Andrèevič (1908—1978) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Очерки по истории советской общеобразовательной школы в БССР (1920—1941 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук / С. А. Умрейко. ― [Минск], 1952.
Анкета вучонага (без анкеты).
Умрэйка Сцяпан Андрэевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 472.
Умрэйка Сцяпан Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 232.
Умрейко Степан Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 320.
Умрейко Степан Андреевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 284—285.
Сцяпан Андрэевіч Умрэйка — вучоны i педагог // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 1998. — № 3. — С. 73.
Электронная бібліятэка БДУ.
Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |