Справка
Нарадзіўся 12.12.1961, в. Дзеравіны, Гараднянскі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, арганізатар адукацыі, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат педагагічных навук (2012), дацэнт (2015). Майстар спорту СССР (вольная барацьба, 1982). Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (2012–2014).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць "Фізічная культура", кваліфікацыя "Настаўнік фізічнай культуры", 1993), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве", 2003).
Навуковыя інтарэсы: педагогіка; эканоміка.
Месца працы, пасада: Гомельскі абласны цэнтр фізічнага выхавання і спорту (1989–1994; у 1991–1993 – дырэктар); Гомельскі абласны выканаўчы камітэт (1994–1999); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (1999–2017; у 1999–2006 – прарэктар па эканоміцы, у 2012–2017 – рэктар); Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2006–2012; у 2006–2010 – начальнік эканамічнага ўпраўлення, з 2010 – першы намеснік міністра); Кампанія "Цзян" (2018–2019, дырэктар); Кампанія "Белказбыт" (2019–2020, дырэктар); Нацыянальная акадэмія тэніса (з 2020, дырэктар). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011), падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2006), значок "Выдатнік адукацыі" (2013) і інш.
Вариантная форма
Kasâčènka, Rygor Paǔlavіč (нар. 1961) |
См. также
Источники информации
Формирование готовности педагога высшей физкультурной школы Республики Беларусь к ведению научно-исследовательской работы с учетом профессиональных интересов и потребностей : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 : защищена 23.06.2011 : утвеждена 07.03.2012 / Косяченко Григорий Павлович. — Смоленск, 2011.
Анкета вучонага.
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
БД БДУФК "Ученые в области физической культуры и спорта".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.