unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шчаглова, Вера Васільеўна (кандыдат біялагічных навук ; 1922—2011)

    Нарадзілася 29.08.1922, с. Тахта, Стаўрапольскі край, Расія. Палеантолаг, стратыграф. Кандыдат біялагічных навук (1950), дацэнт (1953).
    Адукацыя: Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт (глебава-геолага-геаграфічны факультэт, 1944), Палеанталагічны інстытут АН СССР (аспірантура, 1949).
    Навуковыя інтарэсы: фаўна буйных млекакормячых плейстацэну і галацэну на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і Беларусі; даследаванне касцявых астаткаў дзікіх і свойскіх жывёл з археалагічных помнікаў каменнага, жалезнага, бронзавага, сярэдніх вякоў на тэрыторыі Беларусі і Бранскай вобласці Расіі.
    Месца працы, пасада: Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт (1944–1946, выкладчык кафедры глебазнаўства), Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1949), Інстытут геалагічных навук АН БССР (1958–1966, навуковы супрацоўнік сектара чацвярцічнай геалогіі), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1954–1958 і 1966–1973, дацэнт кафедры геалогіі, у 1956–1958 – загадчык кафедры), Інстытут гісторыі АН БССР (1973–1978, старшы навуковы супрацоўнік сектара археалогіі).
    Памерла 26.04.2011.

        Варыянтная форма
    Ŝaglova, Vera Vasil'eŭna (1922—2011)
    Sceglova, V. V. (1922—2011) (нямецкая мова)

        Гл. таксама
    Щеглова, Вера Васильевна (кандидат биологических наук ; 1922—2011) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Большерогие олени, их систематическое положение и стратиграфическое распределение : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук / В. В. Щеглова. — Москва, 1949.
    Einige Angaben über die ältesten Haustiere Belorusslands / V. V. Sceglova // Archaeozoological studies. — Amsterdam ; Oxford, 1975. — S. 193— 205.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Шчаглова Вера Васільеўна / А. А. Разлуцкая // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 432.
    Шчаглова Вера Васільеўна // Даследчыкі археалагічных старажытнасцей Беларусі : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Віцязь, В. У. Мядзведзева, Л. У. Дучыц. ― Мінск, 2020. — С. 418.
    Щеглова Вера Васильевна // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 244—245.
    Щеглова Вера Васильевна // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929―2008. ― Минск, 2008. — С. 356—357.
    Жизнь и судьба в науке : [Щеглова В. В.] / Вадим Шадыро, Анжела Разлуцкая // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мінск, 2004. — № 19. ― С. 7―9.