Справка
Нарадзіўся 29.12.1931, г. Віцебск; месца жыхарства з 2003 – камуна Біберталь, акруга Гісен, зямля Гесен, Германія. Гісторык, педагог. Кандыдат педагагічных навук (1971), дацэнт (1976).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (гістарычны факультэт, 1953), Навукова-даследчы інстытут зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР (аспірантура, 1968).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка выкладання гісторыі; педагогіка школы; краязнаўства; гісторыя Віцебшчыны.
Месца працы, пасада: Старасельская сярэдняя школа (Віцебскі раён; 1953–1954), СШ № 3 г. Віцебска (1954–1971), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1971–2002, дацэнт кафедры педагогікі).
Узнагароды: знак "Выдатнік народнай асветы" (1963), медаль "Ветеран труда" (1984) і інш.
Памёр 12.03.2010.
Варыянтная форма
Ryŭkin, Mihail Scâpanavič (1931—2010) |
Rywkin, Mihail (1931—2010) (нямецкая мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Преподавание истории союзной республики в школьном курсе истории СССР (на материале VII―VIII классов школ Белорусской ССР) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук / М. С. Рывкин. ― Москва, 1970.
Скарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках гісторыі СССР / М. С. Рыўкін. ― Мінск, 1965.
Chronik der Furchtbaren Tage : die Tragödie des Witebsker Gettos / Mihail Rywkin, Arkadij Schulman. — Deutsche Ausg. ― Minsk, 2007.
Анкета вучонага (без анкеты).
Рыўкін Міхаіл Сцяпанавіч // Даследчыкі археалагічных старажытнасцей Беларусі : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Віцязь, В. У. Мядзведзева, Л. У. Дучыц. ― Мінск, 2020. — С. 397.
Рыўкін (Ривкин) Міхаіл Сцяпанавіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / Мікалаў Півавар. ― Мінск, 2010. — С. 250—252.
Документы личного происхождения Рывкина Михаила Степановича как источник по изучению истории и культуры Витебщины / Бондарева Е. М. // Актуальные проблемы источниковедения : материалы VI Международной научно-практической конференции, Витебск, 23―24 апреля 2021 г. — Витебск, 2021. — С. 70—72.
Сайт часопіса "Мишпоха".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.