Справка
Нарадзіўся 25.05.1871, в. Кульшычы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць. Этнограф, фалькларыст, археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934). Сапраўдны член Інбелкульта (1922).
Адукацыя: Полацкая настаўніцкая семінарыя (1892), Маскоўскі археалагічны інстытут (1918).
Навуковыя інтарэсы: побыт, матэрыяльная і духоўная культура беларусаў.
Месца працы, пасада: школы гарадоў Мінск, Гомель, Вільня, Трокі, Хоцімск, Стоўбцы (настаўнік), аддзелы народнай адукацыі Наўгародскай губерні (г. Сальцы; 1917–1918, загадчык), Магілёўскай і Гомельскай губерній (1919–1921), Інстытут гісторыі АН БССР (1929–1941, старшы навуковы супрацоўнік секцыі этнаграфіі і фальклору), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1923–1927 і з 1933, выкладчык, загадчык кафедры этнаграфіі), Тамбоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (з 1941).
Памёр 21.01.1943, г. Тамбоў, Расія.
Варыянтная форма
Serbaŭ, Isak Abramavič (1871—1943) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Сербаў Ісак Абрамавіч / В. С. Вяргей // Археалогія Беларускі : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 290—291.
Сербаў Ісак Абрамавіч / І. К. Цішчанка // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 9. — С. 493—494.
Сербаў Ісак Абрамавіч / В. С. Вяргей // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 14. — С. 344.
Сербаў Ісак Абрамавіч / Г. А. Пятроўская // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 516.— Год смерці: 1941.
Сербаў Ісаак Абрамавіч // Даследчыкі археалагічных старажытнасцей Беларусі : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Віцязь, В. У. Мядзведзева, Л. У. Дучыц. ― Мінск, 2020. — С. 292—293.
Сербаў Ісак Абрамавіч / Валянціна Вяргей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 292.
Сербов Исаак Абрамович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 640. — Год смерти: 1941.
Сербов Исаак Абрамович // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг. — Минск, 2008. — С. 306.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.