unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Казакевіч, Пётр Пятровіч (доктар тэхнічных навук ; механізацыя сельскай гаспадаркі ; нар. 1955)

    Нарадзіўся 01.01.1955, в. Рудск, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (2008). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2009).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Механізацыя гідрамеліярацыйных работ", 1977), Беларускі навукова-даследчы інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1981; дактарантура, 1994).
    Навуковыя інтарэсы: механізацыя працэсаў аграэкалагічнага паляпшэння дробназалежных тарфянікаў і забруджаных радыеактыўнымі рэчывамі глеб; механічная апрацоўка глеб і пасеву сельскагаспадарчых культур; апрацоўка, уборка і першасная перапрацоўка ільну.
    Больш за 20 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Трэст "Пінскводбудмеханізацыя" (з 1977); Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі (1981–2003; з 1994 – загадчык лабараторыі механізацыі вырошчвання, уборкі і перапрацоўкі ільну, з ...– намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003–2014, галоўны саветнік, загадчык сектара развіцця сельскай гаспадаркі, намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення); НАН Беларусі (з 2014, намеснік старшыні Прэзідыума). Інфармацыя на 2022.

        Варыянтная форма
    Kazakevič, Pëtr Pâtrovіč (нар. 1955)
    Kazakevich, P. (нар. 1955) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск)
    Казакевич, Петр Петрович (доктор технических наук ; механизация сельского хозяйства ; род. 1955) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Улучшение агроэкологических свойств почв на основе разработки специальных отвальных плугов : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.20.01 / Казакевич Петр Петрович. — Минск, 1998.
    Казакевіч Пётр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 397.
    Казакевич Петр Петрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С.
    Петр Петрович Казакевич : (к 60-летию со дня рождения) / В. В. Азаренко, С. А. Касьянчик // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2015. ― № 1. ― С. 119―120.
    БД БелСГБ "Персональные страницы ученых-аграриев".