unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Нікітчанка, Іван Мікалаевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; 1939—2010)

    Нарадзіўся 10.01.1939, в. Горыцы, Пагарскі раён, Бранская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне селекцыі, генетыкі, селекцыі і ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл. Доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1981). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1986).
    Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960).
    Навуковыя інтарэсы: генетыка-матэматычныя метады аналізу селекцыйнай працы; аўтаматызаваныя сістэмы кіравання ў племянной жывёлагадоўлі; стварэнне новых спецыялізаваных ліній свіней; прагнозныя індэксы абмену рэчываў; метады прагназавання прадуктыўнасці і генетычнай схільнасці жывёл да захворванняў і стрэсаў.
    5 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Беларускі НДІ жывёлагадоўлі (1968–1986, малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара аддзела генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл, кіраўнік селекцыйнага цэнтра па жывёлагадоўлі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт БССР (з 1986, намеснік старшыні); Заходняе аддзяленне Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (з 1988, старшыня); НДІ "Агранавука" (з 1991, генеральны дырэктар); Нацыянальны цэнтр стратэгічных даследаванняў (з 1993, віцэ-прэзідэнт).
    Узнагароды: Прэмія Савета Міністраў СССР (1980), Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1974) і інш.
    Памёр 10.11.2010.

        Варыянтная форма
    Nіkіtčanka, Іvan Mіkalaevіč (1939—2010)

        Гл. таксама
    Никитченко, Иван Николаевич (доктор сельскохозяйственных наук ; 1939—2010) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Пути повышения эффективности племенной работы в свиноводстве на основе применения генетико-понуляционных параметров и методов : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.01 / И. Н. Никитченко. — Персиановка, 1978.
    Нікітчанка Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 340—341.
    Никитченко Иван Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 462—463.
    Иван Николаевич Никитченко : (к 75-летию со дня рождения) / И. П. Шейко // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2014. ― № 2. ― С. 122―123.