unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Салаухін, Рэм Іванавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; кандыдат тэхнічных навук ; механіка ; 1930—1988)

    Нарадзіўся 19.11.1930, г. Гусь-Хрустальны, Уладзімірская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне эксперыментальнай фізікі, механікі і газадынамікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1964), прафесар (1965). Кандыдат тэхнічных навук (1958). Акадэмік АН БССР (1977), член-карэспандэнт АН СССР (1968).
    Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1953), Энергетычны інстытут АН СССР (аспірантура, 1957).
    Навуковыя інтарэсы: фізіка гарэння і выбуху: высокатэмпературная газадынаміка.
    Прафесійная дзейнасць: кандыдат у майстры спорту (спартыўная гімнастыка).
    Месца працы, пасада: Энергетычны інстытут АН СССР (1953–1958); Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (1958–1959); Інстытут гідрадынамікі Сібірскага аддзялення АН СССР (з 1959, навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі электраіскравых з'яў); Інстытут ядзернай фізікі СА АН СССР (1967–1971, намеснік дырэктара); Інстытут тэарэтычнай і прыкладной механікі СА АН СССР (1971–1976, дырэктар) і адначасова Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (1959–1976, дэкан факультэта, у 1962–1967 – прарэктар, у 1966–1972 – загадчык кафедры агульнай фізікі, у 1972–1976 – загадчык кафедры фізічнай кінетыкі); Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава (у 1976–1987 – дырэктар) і адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (з 1977, загадчык кафедры).
    Узнагароды: Ленінская прэмія (1965), ордэны "Знак Почета" (1961, 1975), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967) і інш.
    Памёр 06.01.1988.

        Варыянтная форма
    Salauhіn, Rèm Іvanavіč (1930—1988)

        Гл. таксама
    Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава (Мінск). Дырэктар
    Солоухин, Рем Иванович (доктор физико-математических наук ; кандидат технических наук ; механика ; 1930—1988) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Быстропротекающие процессы в ударных волнах : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук / Р. И. Солоухин. — Новосибирск, 1962.
    Солоухин Рем Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 34—35.
    Салаухін Рэм Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 102.
    Солоухин Рем Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 264—265.
    Сайт "Проза.ру".
    Сайт "hleb-produkt.ru".