Справка
Нарадзіўся 21.08.1925, г. Кіеў, Украіна. Вучоны ў галіне кардыялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1970). Акадэмік НАН Беларусі (1996). Галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1980–1986). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950).
Навуковыя інтарэсы: кардыялогія; дыягностыка, прафілактыка і лячэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў; медыцынская кібернетыка і прыборабудаванне.
165 вынаходстваў.
Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950–1977, з 1960 – дацэнт, у 1961–1979 – загадчык кафедры факультэцкай тэрапіі, адначасова ў 1971–1977 – кіраўнік лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія (з 1977; у 1977–1993 – дырэктар, з 1993 – галоўны навуковы кансультант, загадчык аддзела новых метадаў дыягностыкі і лячэння).
Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1985), "Заслужаны вынаходнік БССР (1990)", "Ганаровы кардыёлаг Расіі" (2000), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975), Айчыннай вайны I ступені (1985) і інш.
Памёр 30.09.2014.
Варыянтная форма
Sіdarènka, Georgіj Іvanavіč (1925—2014) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Индивидуализация фармакотерапии при помощи систем с биологической обратной связью : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 755 / Г. И. Сидоренко. ― Москва, 1968.
Сидоренко Гергий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 650.
Сідарэнка Георгій Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 369.
Сидоренко Георгий Иванович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 56.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнівеверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.