![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Грунтовіч, Мікалай Васільевіч (доктар тэхнічных навук ; энергетыка ; нар. 1943) |
Нарадзіўся 06.02.1943, в. Забалацце, Барысаўскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне энергетыкі і тэхнічнай дыягностыкі. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (2008).
Адукацыя: Севастопальскае вышэйшае ваенна-марское інжынернае вучылішча (кваліфікацыя "Ваенны інжынер-электрык", 1966), Ваенна-марская акадэмія імя А. А. Грэчкі (Ленінград; спецыяльнасць "Карабельныя электраэнергетычныя сістэмы", 1976).
Навуковыя інтарэсы: энергетыка; энергаэфектыўнасць; тэхнічная дыягностыка.
5 пасведчанняў на вынаходствы.
Месца працы, пасада: Паўночны флот (1966–1974; з 1968 – камандзір групы міжпаходавай падрыхтоўкі электраэнергетычных сістэм падводных лодак); Севастопальскае вышэйшае ваенна-марское інжынернае вучылішча (1974–1994; з 1985 – начальнік кафедры АСК атамных энергетычных установак); ААТ "Белэнергарамналадка" (1994–1998, начальнік лабараторыі тэхнічнай дыягностыкі); НТРУП "ДаЭкАс" (Мінск; 1998–1999, намеснік генеральнага дырэктара па навуцы); ААТ "Белгорхімпрам" (1999–2008; у 1999–2003 – начальнік галіновага навукова-тэхнічнага цэнтра энергазберажэння і дыягностыкі, з 2003 – загадчык аддзела дыягностыкі энергетычнага абсталявання); Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (з 2008, кафедра электразабеспячэння, прафесар). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: ордэн, 9 медалёў.
E-mail: hruntovich61@mail.ru
Варыянтная форма
Gruntovič, Mіkalaj Vasіl'evіč (нар. 1943) |
Gruntovich, N. V. (нар. 1943) (англійская мова) |
Hruntovich, N. (нар. 1943) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка методологических принципов автоматизированных систем информационной поддержкиоператоров атомных энергетических установок : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 20.02.14 / Грунтович Николай Васильевич. — Ленинград, 1994.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
БД Барысаўскай ЦРБ імя І. Х. Каладзеева "Известные земляки".
Электронная бібліятэка ГДТУ імя П. В. Сухога.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |