unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Белаенка, Яўген Дзмітрыевіч (доктар медыцынскіх навук ; траўматалогія і артапедыя ; хірургія ; 1947—2006)

    Нарадзіўся 09.11.1947, г. Мурманск, Расія. Вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, артралогіі і біятрыбалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (2001). Акадэмік НАН Беларусі (2003).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972).
    Навуковыя інтарэсы: абгрунтаванне і распрацоўка новых метадаў дыягностыкі і хірургічнага лячэння (артраскапічныя мікрахірургія, эндапратэзаванне суставаў, астэасінтэз, рэканструкцыйныя аперацыі) рэўмаартапедычных захворванняў, пераломаў і спартыўнай траўмы суставаў; даследаванне механізмаў і прыроды нізкага трэння сустаўных храсткоў.
    21 вынаходства.
    Месца працы, пасада: Чэрвеньская цэнтральная раённая бальніца (Мінская вобласць; з 1972, хірург); Беларускі навукова-даследчы інстытут траўматалогіі і артапедыі (1975–2006; малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік лабараторыі паталогіі і трыбалогіі суставаў, кіраўнік клінічнага аддзела, у 1993–2006 – дырэктар) і адначасова Аддзяленне медыцынскіх навук НАН Беларусі (з 2002, акадэмік-сакратар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь" (1998), нагрудныя знакі "Изобретатель СССР", "Отличник здравоохранения" і інш.
    Памёр 08.12.2006, пахаваны на Усходніх могілках ў Мінску.

        Варыянтная форма
    Belaenka, Âŭgen Dzmіtryevіč (1947—2006)
    Beloenko, Yevgenii (1947—2006) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі (Мінск). Дырэктар
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск). Аддзяленне медыцынскіх навук
    Белоенко, Евгений Дмитриевич (доктор медицинских наук ; травматология и ортопедия ; хирургия ; 1947—2006) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Оптимизация ортопедо-хирургического лечения ревматоидного артрита на основе методов биофизического управления антифрикационными свойствами синовиальной среды суставов : клинико-экспериментальное исследование : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.22 / Белоенко Евгений Дмитриевич. — Киев, 1992.
    Белоенко Евгений Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 255.
    Белаенка Яўген Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2 . — С. 386.
    Белоенко Евгений Дмитриевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 39—40.
    Член-корреспондент Евгений Дмитриевич Белоенко / Л. А. Пашкевич, О. Л. Эйсмонт, А. В. Заровская // Атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі. — 2002. — № 8. — С. 87—91.