![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Белы, Уладзімір Аляксеевіч (доктар тэхнічных навук ; механіка ; 1922—1994) |
Нарадзіўся 08.06.1922, г. Краснадар, Расія. Вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм. Доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1971). Акадэмік АН Беларусі (1972).
Адукацыя: Растоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (Растоў-на-Доне; 1945), Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў транспарту (аспірантура, 1952).
Навуковыя інтарэсы: трыбалогія; узаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фізіка-механічнымі ўласцівасцямі; трэнне і знос палімераў.
Каля 350 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Растоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (Растоў-на-Доне; 1945–1953); Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (Гомель; 1953–1960, начальнік вучэбнай часткі, у 1954–1960 – загадчык кафедры "Тэорыя механізмаў і дэталі машын" і дэкан механічнага факультэта); Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1960, загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара); Аддзел механікі палімераў АН БССР (з 1963, кіраўнік); Інстытут механікі металапалімерных сістэм (Гомель; 1969–1979 – дырэктар; з 1987 – саветнік пры дырэкцыі, з 1993 – ганаровы дырэктар) і адначасова Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1969–1973, рэктар); АН БССР (1973–1987, віцэ-прэзідэнт) і адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1978–1983, рэктар).
Узнагароды: званні "Заслуженный изобретатель СССР" (1967), "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1978), Дзяржаўная прэмія БССР (1972), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971), Леніна (1979) і інш.
Памёр 17.08.1994.
Вариантная форма
Bely, Uladzіmіr Alâkseevіč (1922—1994) |
См. также
Источники информации
Белый Владимир Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 345.
Белый Владимир Алексеевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 40—41.
Белорусский государственный университет транспорта : хроника. События. Люди (1953–2003). ? Гомель, 2003.
Академик В. А. Белый / Э. М. Шпилевский. — Минск, 2012.
О Владимире Алексеевиче Белом // Трение и износ. — 2012. — Т. 33, № 3. — С. 298—303 : ил.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |