Справка
Нарадзіўся 19.08.1888, г. Бялёў, Тульская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, перакладчык тэхнічнай літаратуры (з нямецкай і англійскай моў). Доктар сельскагаспадарчых навук (1936), прафесар (1946).
Адукацыя: Вышэйшае інжынернае вучылішча (Мангейм, Германія, 1911).
Навуковыя інтарэсы: механізацыя вырошчвання і ўборкі збожжавых і эфіраалейных культур.
Месца працы, пасада: Бюро сельскагаспадарчай механікі (Пецярбург, 1912–1917), Кубанская машынавыпрабавальная станцыя (1917–1922), Дзецкасельская машынавыпрабавальная станцыя (1922–1928), Растоўскі інстытут механізацыі (1928–1931), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут сельскагаспадарчага машынабудавання (Масква, 1931–1935), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут эфіраалейнай прамысловасці (1936–1941), Таджыкскі сельскагаспадарчы інстытут (1941–1949), Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1949–1957, загадчык кафедры трактароў і аўтамабіляў, кафедры сельскагаспадарчых машын, дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1957), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск, з 1962).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1963) і інш.
Памёр 00.00.0000.
Варыянтная форма
Trèjvas, Aron Barysavič (1888— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Трэйвас Арон Барысавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 652.
Трейвас Арон Борисович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 356.
Вклад сотрудников академии в агроинженерное образование и науку / В. А. Шаршунов // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. — 2010. ― № 2. ― С. 171―175.
От цепа до комбайна "Дон" / А. М. Кононов // Белорусская сельскохозяйственная академия: летопись факультета механизации сельского хозяйства (1947—1997). — Горки, 1997. — С. 29—35.
Сайт БДСГА.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.