Справка
Нарадзілася 06.03.1948, в. Альбянка, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць. Мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1991), прафесар (1993). Дэлегат I З'езда вучоных Рэспублікі Беларусь (2007).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", 1971; аспірантура, спецыяльнасць "Руская мова", 1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць "Руская мова", 1991).
Навуковыя інтарэсы: русістыка; беларусістыка; анамастыка; лексікалогія; словаўтварэнне.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1974, філалагічны факультэт, кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, з 1991 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2012.
Узнагароды: званне "Выдатнік адукацыі Беларускай ССР" (1983), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам (1986), прэмія НАН Беларусі (1999), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003), медаль Францыска Скарыны (2010).
E-mail: mezenka1@yandex.ru
Варыянтная форма
Mezenka, Hanna (нар. 1948) (польская мова) |
Mezenka, Ganna Mihajlaŭna (нар. 1948) |
Miezienko, A. (нар. 1948) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Урбанонимия Белоруссии : диссертация ... доктора филологических наук : 10.02.01 ; 10.02.02 : защищена 18.06.1991 : утверждена 15.11.1991 / Мезенко Анна Михайловна. — Минск, 1991.
Анкета вучонага.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Сайт газеты "Мы i час" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.