![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Міцкевіч, Мікалай Іванавіч (доктар хімічных навук ; фізічная хімія ; 1914—1991) |
Нарадзіўся 29.11.1914, мяст. Койданава, Мінскі павет (сучас. г. Дзяржынск, Мінская вобласць). Фізікахімік. Доктар хімічных навук (1964), прафесар (1966). Акадэмік АН БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1939).
Навуковыя інтарэсы: кінетыка акіслення арганічных рэчываў; памяншэнне сыравінных страт у тэхналагічных працэсах атрымання полікарбанавых араматычных кіслот; выкарыстанне адходаў вытворчасці дыметылтэрэфталату і інш.
Больш за 35 аўтарскіх пасведчанняў СССР.
Месца працы, пасада: Інстытут хіміі АН БСССР (1949–1958, старшы навуковы супрацоўнік, з 1950 – загадчык лабараторыі фізічнай хіміі); Інстытут фізіка-арганічнай хіміі (з 1959, загадчык лабараторыі фізічнай хіміі, пазней фізікахіміі акіслення, у 1959–1965 – намеснік дырэктара, у 1965–1967 – в. а. дырэктара, з 1988 – саветнік пры дырэкцыі); Аддзяленне хімічных і геалагічных навук АН БССР (1969–1982, з 1969 – в. а. акадэміка-сакратара, з 1973 – акадэмік-сакратар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1978), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1984), медалі.
Памёр 30.11.1991.
Варыянтная форма
Mickevič, Mіkalaj Іvanavіč (1914—1991) |
Mizkevich, N. I. (1914—1991) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Сопряженное декарбоксилирование при жидкофазном автоокислении органических веществ : автореферат диссертации ... доктора химических наук / Н. И. Мицкевич. — Минск, 1963.
Мицкевич Николай Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С.
Міцкевіч Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 489.
Мицкевич Николай Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 199.
Академик Н. И. Мицкевич : химик с большой буквы / [составитель В. Е. Агабеков]. — Минск, 2015.
Николай Иванович Мицкевич : (к 100-летию со дня рождения) / Н. А. Борисевич [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2014. — № 4. — С. 122—123 : фот.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |