![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Фёдараў, Фёдор Іванавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1911—1994) |
Нарадзіўся 19.06.1911, в. Турэц, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1957). Акадэмік НАН Беларусі (1966).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930).
Навуковыя інтарэсы: фізіка элементарных часціц; крышталяоптыка; тэорыя пругкіх хваль у крышталях; квантавая тэорыя поля; тэорыя гравітацыі.
Заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы.
Месца працы, пасада: Крычаўскі педагагічны тэхнікум (1931–1932); Мінскі будаўнічы інстытут (1932–1933); Ваенна-палітычная акадэмія (Ленінград; 1934–1935); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (з 1936; у 1938–1941 і 1943–1962 – загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі, у 1943–1950 – дэкан фізіка-матэматычнага факультэта); СШ г. Кісялёўск (Кемераўская вобласць; 1941–1943, настаўнік фізікі); Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (1936–1938, 1947–1949 і 1953–1955, старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут фізікі АН БССР (1955–1987, загадчык лабараторыі тэарэтычнай фізікі), адначасова АН БССР (1963–1987, акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных навук, з 1987 – саветнік прэзідыума).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1968), Герой Сацыялістычнай Працы (1978), Дзяржаўная прэмія БССР (1972), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), "Знак Почета" (1953), Леніна (1971, 1978) і інш.
Памёр 13.10.1994.
Варыянтная форма
Fëdaraŭ, Fëdor Іvanavіč (1911—1994) |
Fedorov, F. I. (1911—1994) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Инвариантные методы в оптике анизотропных сред : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук / Ф. И. Федоров. — [Минск], 1954.
Фёдоров Федор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 354.
Фёдараў Фёдар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 366.
Фёдоров Федор Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 281—282.
Федор Иванович Федоров : (биобиблиографический указатель). — Минск, 1981.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |