Справка
Нарадзіўся 20.09.1946, в. Галалобаўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Урач-афтальмолаг, хірург. Доктар медыцынскіх навук (2007), прафесар (2010).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1970), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (ардынатура, 1982).
Навуковыя інтарэсы: паталогія слёзных шляхоў; дакрыяцыстарынастамія; лакапратэзаванне; хірургія глаўкомы; кератапластыка; захворванні сятчаткі і сасудзістай абалонкі вока.
13 патэнтаў, 22 рацыяналізатарскія прапановы.
Месца працы, пасада: 2-я абласная бальніца г. Мазыра (1970–1972, хірург); Скрыгалаўская ўчастковая бальніца, Мазырскі раён (1972–1976, галоўны ўрач); Мазырская раённая паліклініка (1976–1980, галоўны ўрач); Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца (1982–1989, урач-афтальмолаг); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1989, кафедра афтальмалогіі, з 1994 – дацэнт, з 2007 – прафесар). Інфармацыя на 2022.
Варыянтная форма
Malіnoŭskі, Rygor Fëdaravіč (нар. 1946) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Хирургическое лечение больных с патологией слезоотводящих путей : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.08 : защищена 28.02.2007 : утверждена 06.07.2007 / Малиновский Григорий Федорович. — Минск, 2006.
Малиновский Григорий Федорович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 267—268.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Сайт "doktora.by".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.