unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Пятроў, Мікалай Сцяпанавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; нар. 1937)

    Нарадзіўся 16.07.1937, в. Адамаўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Фізік, спецыяліст у галіне оптыкі і лазернай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1989).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1962).
    Навуковыя інтарэсы: неаднародныя электрамагнітныя хвалі ў крышталях; электрамагнітныя хвалі на граніцах раздзела з узмацняючымі (інверснымі) і аптычна нелінейнымі асяроддзямі; аптычныя ўласцівасці кандэнсаваных асяроддзяў ва ўмовах самаўздзеяння святла; шматімпульсныя лазеры; лазерныя ўстройствы хваляводнага тыпу.
    Месца працы, пасада: Інстытут фізікі АН БССР (1962–1975, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (1975–1987, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1987–2018, намеснік дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых напрамках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1990).

        Варыянтная форма
    Pâtroŭ, Mikalaj Scâpanavič (нар. 1937)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых кірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі
    Петров, Николай Степанович (доктор физико-математических наук ; физика ; род. 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Неоднородные электромагнитные волны в кристаллах средних сингоний : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук / Н. С. Петров. ― Минск, 1963.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Пятроў МІкалай Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 169.
    Петров Николай Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 46—46.
    Петров Николай Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 232.
    Петров Николай Степанович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 26—27.
    Рэпазіторый БНТУ.
    Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".