unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Арлоў, Анатоль Іванавіч (кандыдат педагагічных навук ; 1923—2008)

    Нарадзіўся 23.09.1923, г. Віцебск. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1978).
    Адукацыя: Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут (1948), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1964; аспірантура, 1978).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання гісторыі; гісторыя адукацыі ў Беларусі; педагогіка школы.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны юрыдычны інстытут (1945–1947, старшы выкладчык ваеннай кафедры), Асіповіцкая вячэрняя сярэдняя школа рабочай моладзі (Магілёўская вобласць; з 1947, дырэктар), Свіслацкая сярэдняя школа (Асіповіцкі раён; з 1954, настаўнік гісторыі), Дараганаўская сярэдняя школа (Асіповіцкі раён; 1966–1971, дырэктар), Сярэдняя школа № 1 г. Асіповічы (1971–1992, настаўнік, у 1975–1984 – дырэктар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР " (1980), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, значок "Отличник просвещения СССР" (1977) і інш.
    Памёр 23.04.2008.

        Варыянтная форма
    Arloŭ, Anatol' Ivanavič (1923—2008)

        Гл. таксама
    Орлов, Анатолий Иванович (кандидат педагогических наук ; 1923—2008) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Совместная деятельность органов народного образования, учительства и комсомола Белоруссии по созданию социалистической системы народного образования в республике и коммунистическому воспитанию учащихся (1918―1931 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Орлов Анатолий Иванович. ― Минск, 1978.
    Пры актыўным удзеле камсамола / А. Арлоў // Народная асвета. — 1970 — № 6. — С. 37—41.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Орлов Анатолий Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 204.
    Сайт ДУА "Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа".
    Сайт ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Асіповічы імя Б. М. Дзмітрыева".
    Сайт "Живая память поколений".