unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мухаметаў, Эсхат Мінібаевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1926—2002)

    Нарадзіўся 20.05.1926, пас. Ібрайкіна, Башкірыя, Расія. Спецыяліст у галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1990), прафесар (1993). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Адэскі сельскагаспадарчы інстытут (1952), Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1955), Краснаярскі сельскагаспадарчы інстытут (аспірантура, 1966).
    Навуковыя інтарэсы: фарміраванне высокапрадукцыйных пасеваў збожжавых культур і распрацоўка інтэнсіўных тэхналогій іх вырошчвання.
    Месца працы, пасада: Мяшчоўскі сельскагаспадарчы тэхнікум (Калужская вобласць; 1955–1960, выкладчык, намеснік дырэктара, дырэктар), Краснаярскі сельскагаспадарчы інстытут (1960–1966, выкладчык кафедры агульнага земляробства і аграном вучэбна-доследнай гаспадаркі), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1966–1998, прафесар кафедры раслінаводства).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1987).
    Памёр 25.03.2002.

        Варыянтная форма
    Muhametaŭ, Èshat Minibaevič (1926—2002)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Агратэхналагічны факультэт
    Мухаметавы (дынастыя / сям'я)
    Мухаметов, Эсхат Минибаевич (доктор сельскохозяйственных наук ; агрономия ; 1926—2002) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Биологические основы и системы агротехнических приемов повышения урожайности ячменя и пшеницы в условиях Белоруссии : диссертация ... доктора сельскохозяйственных наук в форме научного доклада : 06.01.09 / Мухаметов Эсхат Минибаевич. ― Жодино, 1990.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Мухаметаў Эсхат Мінібаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 43.
    Мухаметов Эсхат Манибаевич [т. е. Минибаевич] // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 169. — Ошибочно: Мешковский [т. е. Мещовский] сельскохозяйственный техникум.
    Эсхат Минибаевич Мухаметов: солдат и профессор / П. А. Мухаметов // Государство. Право. Война (к 75-летию Победы в Великой Отечественной войне) : материалы международной научной конференции, 28—29 апреля 2020 г. : в 2 ч. — Ч. 1. — С. 1277—1281. — Текст : электронный. — URL: http://ivanovo.ac.ru/upload/medialibrary/606/Materialy_1.pdf
    Партал "Башкортостан".
    Электронны каталог БДСГА.