unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чвялева, Клара Іванаўна (кандыдат медыцынскіх навук ; афтальмалогія ; 1930—2022)

    Нарадзілася 17.11.1930, г. Гомель. Афтальмолаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1970), прафесар (1991).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (ардынатура, 1966).
    Навуковыя інтарэсы: траўмы органа зроку; крыябіялогія і крыятэрапія ў афтальмалогіі; нейраафтальмалогія; паталогія органа зроку пры агульнасаматычнай паталогіі; нетрадыцыйныя метады дыягностыкі і лячэння (ірыдадыягностыка, ігларэфлексатэрапія); афтальмаанкалогія; лячэнне глаўкомы, катаракты; мікрахірургія вока.
    Месца працы, пасада: Мінскі аўтамабільны завод (1955–1961, медсанчастка, урач-афтальмолаг); 5-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1961–1964, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, афтальмолаг-кансультант); Мінская абласная клінічная бальніца (1966–1968, урач вочнага аддзялення); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1968–1999; кафедра вочных хвароб, з 1973 – дацэнт, у 1979–1993 – загадчык кафедры, з 1993 – прафесар).
    Узнагароды: знак "Отличник здравоохранения" (1977), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982) і інш.
    Памерла 06.02.2022.

        Варыянтная форма
    Čvâleva, Klara Іvanaŭna (1930—2022)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск)
    Чвялева, Клара Ивановна (кандидат медицинских наук ; офтальмология ; 1930—2022) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Локальная гипотермия в комплексном лечении заболеваний роговицы, конъюнктивы и склеры : диссертация ... кандидата медицинских наук : 14.757 : защищена 12.11.1970 / К. И. Чвялева. — Минск, 1970.
    Чвялева Клара Ивановна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011. — Минск, 2011. — С. 263—264.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.