На главную |
---|
Справка
Плескацэвіч, Мікалай Міронавіч (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1941) |
Нарадзіўся 11.03.1941, в. Мінічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1969), прафесар (1996).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горького (спецыяльнасць "Філалогія", 1963; аспірантура, спецыяльнасць "Педагогіка", 1968).
Навуковыя інтарэсы: праблемы дыдактыкі, тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі.
Месца працы, пасада: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1990–1993 – начальнік упраўлення вну і педагагічнай адукацыі, 2002–2006 – кансультант упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі), Рэспубліканская дзяржаўная інспекцыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999–2002, начальнік), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (1969–1990, 1993–1999 і 2006–2015, прафесар кафедры педагогікі, у 1985–1986 – загадчык кафедры, 1986–1990 – дэкан музычна-педагагічнага факультэта, 1993–1999 – першы прарэктар), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (па сумяшчальнасці; 2013–2015, прафесар, загадчык кафедры педагогікі).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР" (1991), знак "Выдатнік народнай асветы" (1986), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997, 2001) і інш.
Варыянтная форма
Pleskacèvič, Mikalaj Mironavič (нар. 1941) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Эвристическая беседа и ее роль в процессе обучения (на материале предметов гуманитарного цикла в средних классах школы) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 730 / Н. М. Плескацевич. — Минск, 1969.
Анкета вучонага (даслана з БарДУ).
Плескацэвіч Мікалай Міронавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 423. — Памылковая інфармацыя: кандыдат педагагічных навук (1989).
Сайт "Краязнаўства Берасцейшчыны".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |