На главную |
---|
Справка
Мінін, Аляксандр Васільевіч (кандыдат тэхнічных навук ; будаўніцтва ; 1955—2005) |
Нарадзіўся 27.06.1955, в. Іванаўка, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць. Інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне праектавання і будаўніцтва дарог, метрапалітэнаў, мастоў і транспартных тунэляў, будаўнічых матэрыялаў і вырабаў. Кандыдат тэхнічных навук (2002).
Адукацыя: Кіеўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (спецыяльнасць "Масты і тунэлі", 1978).
Навуковыя інтарэсы: перспектывы развіцця і паляпшэнне стану сеткі аўтамабільных дарог Беларусі; распрацоўка і выкарыстанне новых дарожна-будаўнічых матэрыялаў; павышэнне даўгавечнасці мастоў; стварэнне эфектыўнай сістэмы кіравання дарожнай гаспадаркай.
Месца працы, пасада: Мостабудаўнічае ўпраўленне № 6 г. Мінска (з 1978), Мостабудаўнічае ўпраўленне № 1 г. Магілёва (з 1981, галоўны інжынер, з 1986 – дырэктар упраўлення), Дарожна-будаўнічы трэст № 3 г. Магілёва (з 1990, галоўны інжынер), Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (з 1994, першы намеснік міністра – дырэктар дэпартамента "Белаўтадор").
Узнагароды: званне "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь" (2003) і інш.
Памёр 11.11.2005.
Варыянтная форма
Minin, Alâksandr Vasil'evič (1955—2005) |
Гл. таксама
Минин, Александр Васильевич (кандидат технических наук ; строительство ; 1955—2005) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Повышение долговечности мостов в агрессивных средах за счет использования эффективных химических и эмульсионно-минеральных материалов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.23.05 ; 05.23.11 / Минин Александр Васильевич. ― Москва, 2002.
Анкета вучонага (без анкеты).
Минин Алесандр Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 60.
Сайт "Белавтодор".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |