unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Яськевіч, Ларыса Станіславаўна (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; хірургія ; 1940—2021)

    Нарадзілася 02.06.1940, г. Мінск. Урач-хірург-анколаг, радыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1999).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964), Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1973).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых метадаў хірургічнага, камбінаванага і комплекснага лячэння злаякасных пухлін стрававода, страўніка і лёгкіх.
    Месца працы, пасада: Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1964–1994; урач-ардынатар радыехірургічнага аддзялення, з 1966 – малодшы навуковы супрацоўнік, у 1969–1970 – урач аддзялення радыеізатопных і хірургічных метадаў лячэння, з 1973 – малодшы навуковы супрацоўнік, з 1991 – вядучы навуковы супрацоўнік); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1994, дацэнт кафедры анкалогіі, з 1998 – прафесар).
    Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
    Памерла 13.05.2021.

        Варыянтная форма
    Âs'kevič, Larysa Stanіslavaŭna (1940—2021)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск)
    Яськевич, Лариса Станиславовна (доктор медицинских наук ; онкология ; хирургия ; 1940—2021)

        Крыніцы інфармацыі
    Хирургическое и комбинированное лечение рака легкого : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.14 / Яськевич Лариса Станиславовна. — Москва, 1993.
    Яськевич Лариса Станиславовна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011. — Минск, 2011. — С. 245—246.
    К 80-летнему юбилею доктора медицинских наук, профессора Л. С. Яськевич : врач и педагог // Онкологический журнал. — 2020. — Т.14, № 2-3. — С. 153—154.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Некролог.