unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Круціліна, Ніна Іванаўна (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; нар. 1941)

    Нарадзілася 30.07.1941, г. п. Павелец, Скапінскі раён, Разанская вобласць, Расія. Урач-анколаг, радыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1994).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967), Беларускі НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1972).
    Навуковыя інтарэсы: метады прамянёвай тэрапіі пацыентаў са злаякаснымі новаўтварэннямі шляхам аптымізацыі доза-часовых параметраў апраменьвання; нетрадыцыйныя спосабы прафілактыкі і карэкцыі парушэнняў гемапаэзу ў пацыентаў з анкапаталогіяй пры правядзенні прамянёвай тэрапіі; распрацоўка і ўкараненне новых сучасных спосабаў радыемадыфікацыі з ужываннем ультрагуку, магнітнага выпраменьвання, хімічных і біялагічных прэпаратаў.
    Месца працы, пасада: Мінскі завод медпрэпаратаў (1959); Рэспубліканская бальніца 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР( 1959–1961); Беларускі НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1967–1969 і 1972–1978); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1978; у 1992–1999 і 2009–2015 – загадчык кафедры анкалогіі, у 2007–2009 – в.а. загадчыка кафедры, з 2015 – прафесар кафедры).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), значок "Отличник здравоохранения" (1989), медаль Францыска Скарыны (2021) і інш.

        Варыянтная форма
    Krucіlіna, Nina Ivanaŭna (нар. 1941)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Хірургічны факультэт
    Крутилина, Нина Ивановна (доктор медицинских наук ; онкология ; род. 1941) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Оптимизация тактики лечения больных лимфогранулематозом 11А-111А стадий (путем создания системы дифференцированного подхода к выбору адекватного метода лечения и разработки новой методики лучевой терапии) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.19 / Крутилина Нина Ивановна. — Санкт-Петербург, 1993.
    Крутилина Нина Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 322.
    Круціліна Ніна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 489—490.
    Крутилина Нина Ивановна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011. — Минск, 2011. — С. 241—243.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.