unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Манулік, Аляксандр Васільевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; арганізацыя аховы здароўя ; 1928—2016)

    Нарадзіўся 18.03.1928, в. Язоўка, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць. Урач, арганізатар аховы здароўя, спецыяліст у галіне сацыяльнай гігіены. Кандыдат медыцынскіх навук (1970), дацэнт (1985).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1953).
    Навуковыя інтарэсы: навуковая арганізацыя працы ў ахове здароўя; пытанні грамадскага здароўя, арганізацыі і ўдасканалення медыцынскай дапамогі насельніцтву; кіраванне аховай здароўя; сацыяльна-гігіенічныя аспекты праблемы даўгалецця.
    Месца працы, пасада: Гомельскі абласны аддзел аховы здароўя (1953); Церахоўская раённая бальніца, Гомельская вобласць (1953–1958, галоўны ўрач); Церахоўскі раён (1958–1961, галоўны ўрач); Светлагорскі раён (1961–1967, галоўны ўрач); Санаторый "Белоруссия", Сочы (1967–1972, галоўны ўрач); 4-е Галоўнае ўпраўленне Міністэрства аховы здароўя БССР (1972–1983, намеснік начальніка); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1983–1994; у 1983–1993 – загадчык кафедры сацыяльнай гігіены, эканомікі і кіравання аховай здароўя, у 1993–1994 – дацэнт; і 1998–2002, загадчык музея); Беларускі цэнтр арганізацыі і інфарматызацыі аховы здароўя (1994–1998).
    Узнагароды: званне " Заслужаны ўрач БССР "(1979), ордэн "Знак Почета (1981)" і інш.
    Памёр 28.07.2016.

        Варыянтная форма
    Manulik, Alâksandr Vasіl'evіč (1928—2016)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск)
    Манулик, Александр Васильевич (кандидат медицинских наук ; организация здравоохранения ; 1928—2016) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Затраты рабочего времени и вопросы научной организации труда врачей-ординаторов санаториев : (по материалам группы соматических санаториев для взрослых) : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.784 / А. В. Манулик. — Минск, 1970.
    Манулик Александр Васильевич // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 52.
    Манулик Александр Васильевич // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 47—48.
    Манулик Александр Васильевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 230—231.
    Сайт БелМАПА.