unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вальчук, Эдуард Антонавіч (доктар медыцынскіх навук ; арганізацыя аховы здароўя ; нар. 1936)

    Нарадзіўся 28.05.1936, г. Ліда, Гродзенская вобласць. Урач, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1994). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі медыцынскіх навук (1997).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959).
    Навуковыя інтарэсы: арганізацыя медыцынскай рэабілітацыі; медыка-дэмаграфічныя працэсы і праблемы арганізацыі першаснай медыка-санітарнай дапамогі; кіраванне арганізацыямі аховы здароўя; прагназаванне грамадскага здароўя; гістарычныя заканамернасці развіцця аховы здароўя і медыцынскай навукі.
    Заснавальнік навуковай школы па грамадскім здароўі і ахове здароўя.
    Месца працы, пасада: Белагрудская ўчастковая бальніца, Лідскі раён (1959–1963, галоўны ўрач); Лідская гарадская раённая санітарна-эпідэміялагічная станцыя (1963–1964, галоўны ўрач); Лідскі раён (1964–1967, галоўны ўрач); Лідская цэнтральная раённая бальніца (1967–1972, намеснік галоўнага ўрача; 1972–1982, урач арганізацыйна-метадычнага кабінета, з 1975 – намеснік галоўнага ўрача); Ваўкавыскі раён (1972, галоўны ўрач); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1982; у 1993–2008 – загадчык кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя, з 2008 – прафесар кафедры, у 1987–1992 – дэкан санітарна-гігіенічнага і фармацэўтычнага, у 1992–1995 – тэрапеўтычнага, у 1996–1998 – хірургічнага, у 1999–2005 – факультэта сацыяльнай медыцыны, арганізацыі і кіравання аховай здароўя).
    Узнагароды: медаль "За доблестный труд" і інш.

        Варыянтная форма
    Val'čuk, Èduard Antonavіč (нар. 1936)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя
    Вальчук, Эдуард Антонович (доктор медицинских наук ; организация здравоохранения ; род. 1936) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научное обоснование и разработка системы медицинской реабилитации : (на примере сельских районов Республики Беларусь) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / Вальчук Эдуард Антонович. — Москва, 1993.
    Вальчук Эдуард Антонович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 231—233.
    Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.