Справка
Нарадзіўся 03.11.1936, в. Індыкава, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Вучоны ў галіне медыцынскай рэнтгенарадыялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1980). Акадэмік НАН Беларусі (2003).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961), Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых тэхналогій рэнтгенадыягностыкі сардэчна-сасудзістай сістэмы, стрававальнага апарату і касцёва-мышачнай сістэмы.
Больш за 45 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Іванаўская раённая бальніца, Брэсцкая вобласць (1961–1962, намеснік галоўнага ўрача); Бярозаўская раённая бальніца, Брэсцкая вобласць (1962, эпідэміёлаг); Бальніца Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі (1962–1966, урач-рэнтгенолаг); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1969; з 1976 – загадчык кафедры прамянёвай дыягностыкі). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1992), Залаты медаль Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія; 1997), медаль Францыска Скарыны (2021) і інш.
Варыянтная форма
Mihajlov, Anatolij Nikolaevič (род. 1936) |
Mikhaylov, A. N. (нар. 1936) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Рентгенологическая характеристика дисфункции кишечника в эксперименте и толстой кишки у человека в ранние сроки после различных хирургических вмешательств и ее коррекция : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.19 ; 14.00.27 / Михайлов Анатолий Николаевич. — Москва, 1974.
Михайлов Анатолий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 120.
Міхайлаў Анатоль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 481—482.
Михайлов Анатолий Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 195—196.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.