unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Махнач, Аляксандр Сямёнавіч (доктар геолага-мінералагічных навук ; геалогія ; 1918—2006)

    Нарадзіўся 08.12.1918, в. Хатляны, Ігуменскі павет, Мінская губерня (сучас. Уздзенскі раён, Мінская вобласць). Геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1959), прафесар (1960). Акадэмік НАН Беларусі (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1940), Інстытут геалагічных навук АН БССР (аспірантура, 1950).
    Навуковыя інтарэсы: літалогія і геахімія верхняга пратэразою, дэвону, кембрыю, старажытнай кары выветрывання; палеагеаграфія; карысныя выкапні (нафта, мінеральныя солі, жалезныя руды і інш.) і інш.
    Заснавальнік беларускай літалагічнай школы.
    Месца працы, пасада: Інстытут геахіміі і геафізікі НАН Беларусі (1950–2006; інжынер-геолаг, старшы навуковы супрацоўнік, у 1955–1973 – загадчык літалагічнай лабараторыі, начальнік аддзела цвёрдых карысных выкапняў і сектара літалогіі і геахіміі, у 1973–1989 – загадчык лабараторыі літалогіі і геахіміі, з 1989 – галоўны навуковы супрацоўнік) і адначасова НАН Беларусі (1969–1973 – галоўны вучоны сакратар Прэзідыума, 1973–1986 – віцэ-прэзідэнт, 1992–2003 – саветнік Прэзідыума).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1980), Дзяржаўная прэмія БССР (1972), ордэны "Знак Почета" (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Айчыннай вайны 2-й ступені (1985), Францыска Скарыны (1999), медаль "За отвагу" (1942) і інш.
    Памёр 17.10.2006.

        Варыянтная форма
    Mahnač, Alâksandr Sâmënavіč (1918—2006)

        Гл. таксама
    Махнач, Александр Семенович (доктор геолого-минералогических наук ; геология ; 1918—2006) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Древнепалеозойские отложения Белоруссии : автореферат диссертации ... доктора геолого-минералогических наук / А. С. Махнач. — Москва ; Минск, 1958.
    Махнач Александр Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 678—679.
    Махнач Аляксандр Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 225.
    Махнач Александр Семенович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 190—191.
    Аляксандр Сямёнавіч Махнач (1918―2006) : (да 100-годдзя з дня нараджэння) // Літасфера. — 2018. — № 2. — С. 217—218 : фат.
    Александр Семенович Махнач : (к 70-летию со дня рождения) : биобиблиографический указатель / [составитель И. И. Урьев]. — Минск, 1988.