На главную |
---|
Справка
Лерман, Самуіл Іосіфавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1907—1981) |
Нарадзіўся 12.01.1907, г. Кіеў, Украіна. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1952), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Вопытны індустрыяльна-педагагічны тэхнікум імя М. А. Някрасава (г. Ленінград, 1930), Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1939; аспірантура, 1948).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Расіі (2-я пал. 19 ст.); гісторыя права; гісторыя Беларусі; рэвалюцыйны рух на Гомельшчыне (1905–1920 гг.); аднаўленне народнай гаспадаркі ў Беларусі пасля грамадзянскай вайны; методыка выкладання курса "Гісторыя КПСС"; грамадзянскае выхаванне моладзі.
Месца працы, пасада: школы г. Ленінграда (1931–1935), Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1948–1960, дацэнт кафедры гісторыі КПСС), Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1960–1980, дацэнт кафедры гісторыі КПСС).
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі і інш.
Памёр 26.01.1981, пахаваны на могілках "Асаўцы", г. Гомель.
Варыянтная форма
Lerman, Samuil Iosifavič (1907—1981) |
Гл. таксама
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Факультэт бізнесу і права |
Лерман, Самуил Иосифович (кандидат исторических наук ; 1907—1981) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Законодательство о фабричном труде в России в 80-х и начале 90-х годов XIX века : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / С. И. Лерман. — Москва, 1951.
Анкета вучонага (без анкеты).
Новое имя героя : [Лерман Самуил Иосифович] / Татьяна Лосева // Советский студент : газета учреждения образования "Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия". — 2022. — 3 февраля (№ 3/4). — С. 3.
Сайт "Мицват Эмет".
Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Электронны каталог БДСГА.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |