Справка
Нарадзіўся 07.07.1936, г. Орша, Віцебская вобласць. Вучоны ў галіне трыбалогіі, фрыкцыйнага матэрыялазнаўства, біямеханікі і рэсурсазберажэння. Доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1981). Акадэмік НАН Беларусі (1986).
Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1959).
Навуковыя інтарэсы: фізіка і механіка фрыкцыйнага кантакту палімерных матэрыялаў; даследаванні па стварэнні новых кампазіцыйных матэрыялаў трыбатэхнічнага прызначэння; распрацоўка новых метадаў кантролю стану трыбаспалучэнняў і ўласцівасцей матэрыялаў.
Заснавальнік навуковага напрамку: трыбалогія прэцызійных спалучэнняў (нанатрыбалогія).
Больш за 150 вынаходстваў.
Месца працы, пасада: Інстытут механікі металапалімерных сістэм (Гомель; 1959–1990; з 1967 – загадчык лабараторыі, з 1969 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1979 – в. а. дырэктара, у 1982–1990 – дырэктар), адначасова АН БССР (1987–1992, член Прэзідыума); Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння, Гродна (з 1990; у 1990–2005 – дырэктар, у 2006–2014 – загадчык лабараторыі фізікі і механікі гетэрагенных асяроддзяў і паверхняў, у 2014–2020 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1972), ордэн "Знак Почета" (1981) і інш.
Варыянтная форма
Sviridenok, A. I. (нар. 1936) (англійская мова) |
Svіrydzënak, Anatol' Іvanavіč (нар. 1936) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование фрикционного взаимодействия полимерных и металлополимерных материалов и конструкций : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.02.04 / Свириденок Анатолий Иванович. — Минск, 1975.
Свиридёнок Анатолий Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 248—249.
Свиридёнок Анатолий Иванович // Механика машин, механизмов и материалов. — 2021. — № 3. — С. 100—101.
Свиридёнок Анатолий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 591.
Свірыдзёнак Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 263.
БД РНТБ "Изобретатели Беларуси".
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.