unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Старавойтаў, Мікалай Андрэевіч (кандыдат тэхнічных навук ; машынабудаванне ; нар. 1949)

    Нарадзіўся 20.11.1949, в. Малая Крушынаўка, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне станкабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1988), дацэнт (2016).
    Адукацыя: Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (спецыяльнасць "Металарэзныя станкі і інструмент", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг", 1971), Эксперыментальны НДІ металарэзных станкоў (г. Масква; аспірантура, 1988).
    Навуковыя інтарэсы: рэзанне высокатрывалых металаў абразіўна-атразнымі кругамі.
    Больш за 29 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Узнагароды: Прэмія Савета Міністраў СССР (1985).
    Месца працы, пасада: Станкабудаўнічае вытворчае аб'яднанне імя С. М. Кірава, Гомель (1971–2002; памочнік майстра, з 1972 – інжынер-тэхнолаг, з 1973 – інжынер-канструктар, з 1978 – намеснік начальніка зборачнага цэха, з 1980 – галоўнага канструктара, з 1983 – галоўнага інжынера, з 1988 – спецыяльнае канструктарскае бюро апрацоўчых цэнтраў, галоўны інжынер, у 1993–2002 – дырэктар); ПУП "Старн" (2002–2011, дырэктар); Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (з 2012, машынабудаўнічы факультэт, кафедра "Тэхналогія машынабудавання", дацэнт). Інфарм. на 2022.
    E-mail: starnik49@mail.ru

        Варыянтная форма
    Staravojtaŭ, Mіkalaj Andrèevіč (нар. 1949)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога. Машынабудаўнічы факультэт
    Старовойтов, Николай Андреевич (кандидат технических наук ; машиностроение ; род. 1949) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Совершенствование динамических характеристик высокоскоростных абразивно-отрезных станков с качающейся шпиндельной бабкой : диссертация … кандидата технических наук : 05.03.01 : защищена 11.03.1988 : утверждена 10.08.1988 / Старовойтов Николай Андреевич. — Москва, 1987.
    Повышение эффективности использования абразивно-отрезных станков за счет автоматизированного поиска оптимальных режимов резания / Н. А. Старовойтов, С. В. Рогов // Вестник Брестского государственного технического университета. — 2020. — № 4. — С. 10—12.
    Анкета вучонага.
    Сайт ГДТУ імя П. В. Сухога. Персанальная старонка.
    Электронная бібліятэка ГДТУ імя П. В. Сухога.
    "eLIBRARY.RU".