Справка
Нарадзіўся 01.02.1936, с. Галоўчына, Грайваронскі раён, Белгародская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне аховы раслін. Кандыдат біялагічных навук (1966).
Адукацыя: Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут імя В. В. Дакучаева (1959; аспірантура, 1966).
Навуковыя інтарэсы: бурачны даўганосік (развіццё лічынкавай стадыі, відавы састаў, дынаміка колькасці і меры барацьбы); праблемы аховы раслін ад шкоднікаў, пустазелля і хвароб; хімічная і біялагічная ахова сельскагаспадарчых раслін.
Месца працы, пасада: Усесаюзны навукова-даследчы інстытут аховы раслін (1972–1980, загадчык лабараторыі прагнозу, з 1974 – намеснік дырэктара па навуцы), Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (1967–1972 і з 1980, дацэнт кафедры аховы раслін, у 1980–1982 – загадчык кафедры, 2001–2006 – загадчык кафедры энтамалогіі і біялагічнай аховы раслін, 1982–1990 – прарэктар па навуковай рабоце).
Варыянтная форма
Taran, Mikalaj Anan'evič (нар. 1936) |
Таран, Микола Ананійович (нар. 1936) (украінская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Главнейшие вредители сахарной свеклы и борьба с ними в Харьковской области : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук / Н. А. Таран. ― Харьков, 1966.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Электронны каталог бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Электронны каталог Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.