Справка
Нарадзілася 18.06.1949, гар. пас. Тураў, Палеская вобласць (сучас. горад, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць). Біёлаг, спецыяліст у галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1989), прафесар (2008).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Біялогія", 1971), Цэнтральны батанічны сад АН БССР (аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: праблемы экалогіі; экалагічная фізіялогія і біяхімія раслін; прамысловая батаніка і дэндраэкалогія; экатаксікалогія; экалагічная экспертыза; біяіндыкацыя забруджвання навакольнага асяроддзя; біяманіторынг; экалагічнае прагназаванне ўстойлівасці экасістэм, газаўстойлівасці і газапаглынальнай здольнасці раслін, біялагічнай ачысткі атмасфернага паветра; фітакантроль забруджвання навакольнага асяроддзя і яе аптымізацыя сродкамі азелянення; экалогія харчавання і бяспека харчовых тавараў; таваразнаўства і экспертыза харчовых тавараў.
Месца працы, пасада: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (1977–2004, лабараторыя экалагічнай фізіялогіі раслін, з 1992 – галоўны навуковы супрацоўнік); Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (з 2004; кафедра таваразнаўства харчовых тавараў, прафесар, у 2005–2013 – загадчык кафедры, з 2020 – прафесар кафедры таваразнаўства і экспертызы тавараў).
Памерла 27.02.2022.
Варыянтная форма
Sergeichik, S. A. (1949—2022) (англійская мова) |
Sârgejčyk, Svâtlana Alâksandraŭna (1949—2022) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Устойчивость и поглотительная способность древесных растений к газообразным загрязнителям атмосферы в условиях Белоруссии : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.05 ; 03.00.12 / Сергейчик Светлана Александровна. — Новосибирск, 1988.
Сяргейчык Святлана Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 354.
Сергейчик Светлана Александровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 642.
Электронная бібліятэка БДЭУ.
"eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.