Справка
Нарадзіўся 24.07.1930, в. Мароські, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Эканаміст, гаспадарчы дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962–1966), Вярхоўнага Савета БССР (1971–1975, 1980–1984), Народны дэпутат СССР (1989–1991).
Адукацыя: Гродзенская сярэдняя сельскагаспадарчая школа па падрыхтоўцы старшынь калгасаў (1954), Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1963).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка сельскай гаспадаркі; эфектыўнасць выкарыстання сельскагаспадарчых зямель.
Месца працы, пасада: Маладзечанскі раённы камітэт ЛКСМБ (1955–1957, сакратар), калгас "Светлы шлях" (Маладзечанскі раён; з 1957, старшыня), агракамбінат "Маладзечанскі" (1988–1990, генеральны дырэктар), Маладзечанскі раённы Савет народных дэпутатаў (1990–1992, намеснік старшыні).
Узнагароды: званне "Герой Сацыялістычнай Працы" (1966), ордэны Леніна (1966, 1971), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976) і інш.
Памёр 19.03.2020.
Варыянтная форма
| Kalačyk, Uladzimir Mihajlavič (1930—2020) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Повышение эффективности использования земли в колхозах северо-западных районов БССР (на материалах Воложинского и Молодечненского районов БССР) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.00.05 / Калачик Владимир Михайлович. ― Минск, 1974.
У правільным кіраўніцтве калгасам — залог поспеху / У. М. Калачык. ― Мінск, 1962.
Анкета вучонага (без анкеты).
Калачык Уладзімір Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 5. — С. 247.
Калачик Владимир Михайлович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 265.
Калачик Владимир Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область: в 3 кн., кн. 2. — С. 59.
Сайт "Герои страны".
Сайт "Википедия".