Справка
Нарадзіўся 14.03.1935, в. Чорнае, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.Інжынер-будаўнік-гіідратэхнік, спецыяліст у галіне меліярацыі і арашальнага земляробства. Кандыдат тэхнічных навук (1979), дацэнт (2011).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (гідратэхнічны факультэт, 1964).
Навуковыя інтарэсы: гідраўлічная аўтаматызацыя меліярацыйных сістэм; эканоміка меліярацыйнай гаспадаркі; экалогія; вытворчыя тэхналогіі; эканоміка прадпрыемства.
Месца працы, пасада: Дзяржаўны будаўніча-мантажны трэст "Белдзяржторфбуд" (СМУ № 3, 1964–1967, прараб), Упраўленне асваення асушаных зямель "Галоўпалессеводбуд" (1967–1968, галоўны інжынер праектаў дырэкцыі прадпрыемстваў, якія будуюцца), Усесаюзны дзяржаўны праектна-вышукальны інстытут па праектаванні меліярацыйных сістэм "Саюздзіпрамеліяводгас" (1968–1969, старшы інжынер), Пінскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне № 3 (1969–1972, старшы прараб), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (Пінскі комплексны аддзел, 1972–1985, старшы навуковы супрацоўнік), Пінскі завод сродкаў малой аўтаматызацыі (загадчык сектара), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (філіял у г. Пінску, 2002–2006, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК), Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2006, дацэнт кафедры ландшафтнага праектавання).
Варыянтная форма
Kavalenka, Uladzimir Paŭlavič (нар. 1935) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование автоматического регулирования уровней воды на осушительно-увлажнительных системах с помощью гидроавтоматов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 06.01.02 / Коваленко Владимир Павлович. — Минск, 1979.
Анкета вучонага (без анкеты).
Коваленко Владимир Павлович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 149.
Коваленко Владимир Павлович // Ученые Пинщины. — Минск, 2003. — С. 137.
Рэпазіторый Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.