Справка
Нарадзіўся 06.08.1936, в. Блудзень, Пружанскі павет, Палескае ваяводства, Польшча (сучас. в. Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць). Вучоны ў галіне парашковай металургіі, распрацоўкі новых матэрыялаў і вырабаў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Акадэмік НАН Беларусі (1994).
Адукацыя: Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (1960).
Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства кампазіцыйных і парашковых матэрыялаў; тэхналогіі машынабудавання; нанатэхналогіі.
Больш за 200 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Беларускі політэхнічны інстытут (з 1961; старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара лабараторыі парашковай металургіі, з 1970 – старшы выкладчык); НДІ парашковай металургіі (1973–1980 і 1992–1997; з 1973 – загадчык аддзела, у 1977–1980 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце; у 1992– 1997 – дырэктар); Беларускае рэспубліканскае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі (1980–1992, першы намеснік генеральнага дырэктара); НАН Беларусі (з 1997; у 1997–2002 – віцэ-прэзідэнт, 2002–2004 – першы віцэ-прэзідэнт, з 2004 – першы намеснік старшыні Прэзідыума, з 2012 – кіраўнік апарата).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1991), Дзяржаўная прэмія БССР (1980), ордэн Дружбы народаў (1986), медаль Францыска Скарыны (1996) і інш.
Варыянтная форма
Vityaz, P. A. (нар. 1936) (англійская мова) |
Vіcâz', Pëtr Alâksandravіč (нар. 1936) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теоретические и практические основы создания эффективных спеченных проницаемых материалов и их внедрение в народное хозяйство : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.16.06 / Витязь Петр Александрович. — Минск, 1983.
Витязь Петр Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 724.
Витязь Петр Александрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 60—62.
Віцязь Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 238.
Петр Александрович Витязь / [составители: С. П. Витязь и др.]. — Минск, 2011.
"eLIBRARY.RU".