На главную |
---|
Справка
Хандогін, Міхаіл Сцяпанавіч (кандыдат тэхнічных навук ; электроніка ; нар. 1938) |
Нарадзіўся 02.04.1938, в. Арлоўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне электроннай тэхнікі і прыбораў. Кандыдат тэхнічных навук (1979), дацэнт (1980).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (фізіка-матэматычны факультэт, 1960).
Навуковыя інтарэсы: фізічная электроніка; распрацоўка і даследаванне цвердацельных прыбораў ЗВЧ-дыяпазону; праблемы удасканалення інжынернай адукацыі.
Месца працы, пасада: Беларускі політэхнічны інстытут (з 1963, асістэнт кафедры прыёмна-перадавальных устройстваў радыётэхнічнага факультэта), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1964, дацэнт кафедры электронікі, у 1982–1985 і 1996–2002 – загадчык кафедры, 1995–1998 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР" (1988) і інш.
Варыянтная форма
Handogin, Mihail Scâpanavič (нар. 1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование и разработка микрополосковых усилителей сантиметрового диапазона на диодах Ганна : диссертация ... кандидата технических наук : 05.12.18 / Хандогин Михаил Степанович. — Минск, 1979.
Анкета вучонага (без анкеты).
Хандогін Міхаіл Сцяпанавіч / А. І. Болсун // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 538.
Хандогин Михаил Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 404.
Хандогин Михаил Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 384.
База даных "Край мой Магілёўшчына" Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Рэпазіторый БДУІР.
Электронны каталог бібліятэкі БДУІР.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |