На главную |
---|
Справка
Гардзіенка, Анатолій Іларыёнавіч (доктар тэхнічных навук ; матерыялазнаўства ; 1941—2021) |
Нарадзіўся 18.12.1941, в. Локці, Ніжняомскі раён, Омская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1991). Акадэмік НАН Беларусі (2003).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Фізіка", 1964), Фізіка-тэхнічны інстытут (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства; металафізіка хуткапрацякаючых працэсаў; тэорыя і тэхналогія хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі высокалегіраваных сталей і сплаваў, тытанавых сплаваў і сплаваў з асаблівымі ўласцівасцямі.
61 аўтарскае пасведчанне на вынаходствы, 2 патэнты.
Месца працы, пасада: СШ № 16 г. Мінска (1964–1965, настаўнік фізікі); Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР (1965–1966, інжынер);Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі (з 1965; інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, з 1988 – загадчык лабараторыі, з 1990 – намеснік дырэктара, у 2002–2016 – дырэктар (у 2010–2014 – в. а. дырэктара), адначасова з 2013 – начальнік навукова-даследчага цэнтра).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1988).
Памёр 23.10.2021.
Варыянтная форма
Gardzіenka, Anatolіj Іlaryënavіč (1941—2021) |
Gordienko, A. I. (1941—2021) (англійская мова) |
Гл. таксама
Фізіка-тэхнічны інстытут (Мінск). Дырэктар |
Гордиенко, Анатолий Илларионович (доктор технических наук ; материаловедение ; 1941—2021) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Разработка теории и создание технологических процессов скоростной электротермической обработки полуфабрикатов и изделий из титановых сплавов : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.02.01 / Гордиенко Анатолий Илларионович. ― Минск, 1983.
Гордиенко Анатолий Илларионович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 128.
Гордиенко Анатолий Илларионович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 85—86.
Гардзіенка Анатоль Іларыёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 59.
Анатолий Илларионович Гордиенко : 70 лет со дня рождения / [составители: С. А. Астапчик и др.]. ― Минск, 2012.
Фатаграфія.
БД ЦНБ НАН Беларусі "Имя в белорусской науке".
Сайт "Википедия".
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |