unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кісялёў, Віктар Нічыпаравіч (доктар геаграфічных навук ; 1938—2021)

    Нарадзіўся 01.01.1938, в. Даброміна, Глінкаўскі раён, Смаленская вобласць, Расія. Географ, эколаг. Доктар геаграфічных навук (1985), прафесар (1995).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1960).
    Навуковыя інтарэсы: дэндракліматалогія; дэндрахраналогія; біягеаграфія; меліярацыйнае ландшафтазнаўства; рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова навакольнага асяроддзя.
    Месца працы, пасада: падраздзяленні трэста "Союзводтрест" Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР (1960–1970), Цэнтральны батанічны сад АН БССР (1971–1985, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі экалогіі і аховы прыроды), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1985–2003, загадчык кафедры фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў і методыкі выкладання геаграфіі), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 2004, прафесар кафедры фізічнай геаграфіі, у 2004–2007 – загадчык кафедры).
    Памёр 22.12.2021.

        Варыянтная форма
    Kisâlëŭ, Viktar Nikifaravič (1938—2021)
    Kisâlëŭ, Viktar Ničyparavič (1938—2021)

        Гл. таксама
    Киселев, Виктор Никифорович (доктор географических наук ; 1938—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Географические основы рационального использования и охраны земельных ресурсов Белорусского Полесья : автореферат диссертации ... доктора географических наук : 11.00.11 / Киселев Виктор Никифорович. ― Москва, 1984.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Кісялёў Віктар Нічыпаравіч / П. М. Бараноўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 294.
    Киселев Виктор Никифорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 51.
    Киселев Виктор Никифорович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 126.
    Кісялёў Віктар Нікіфаравіч // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання) : біябібліяграфічны даведнік. ― Мінск, 2014. — С. 81.
    Сайт Беларускага геаграфічнага таварыства. Некралог.
    Сайт "Википедия".
    Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.