unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Антонаў, Ігнат Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; неўралогія ; 1922—2015)

    Нарадзіўся 28.12.1922, в. Будніца, Веліжскі павет, Віцебская губерня (сучас. Віцебскі раён, Віцебская вобласць). Неўрапатолаг. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1967). Акадэмік НАН Беларусі (1984). Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР( 1974), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991–2014), РАН (2014). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950).
    Навуковыя інтарэсы: інфекцыйныя, сасудзістыя і паразітарныя захворванні нервовай сістэмы; клініка, дыягностыка і лячэнне ўнутрычарапных анеўрызм.
    18 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі (з 1950 і ў 1962–2008; у 1962–1998 – дырэктар, у 1998–2008 – галоўны навуковы кансультант); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1955–1962; асістэнт, з 1959 – дацэнт кафедры нервовых хвароб).
    Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1972), "Народны ўрач Беларусі" (1992), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994), ордэны Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны I (1945, 1985) і II (1944) ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971) і інш.
    Памёр 01.02.2015.

        Варыянтная форма
    Antonaŭ, Іgnat Pâtrovіč (1922—2015)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі (Мінск). Дырэктар
    Антонов, Игнатий Петрович (доктор медицинских наук ; неврология ; 1922—2015) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Цистицеркоз головного мозга : (клиника, диагностика и лечение) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / И. П. Антонов. — Минск, 1966.
    Антонов Игнатий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 121.
    Антонаў Ігнат Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 387.
    Антонов Игнатий Петрович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 28—29.
    Великие имена в истории физиотерапии. Сообщение 21. Академик И. П. Антонов ― организатор исследований в области физиотерапии и курортологии / В. С. Улащик // Здравоохранение. ― 2015. ― № 9. ― С. 73―76 : портр.