![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Астапчык, Станіслаў Аляксандравіч (доктар тэхнічных навук ; матэрыялазнаўства ; 1935—2015) |
Нарадзіўся 07.09.1935, г. Мар'іна Горка, Мінская вобласць. Вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1984). Акадэмік НАН Беларусі (1986).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У. І Леніна (1960).
Навуковыя інтарэсы: фізіка метастабільных станаў, фазавых і структурных ператварэнняў, тэрмакінетыкі рэкрышталізацыі, гамагенных і гетэрагенных дыфузійных працэсаў з рухомымі і нерухомымі межамі; стварэнне навуковых і тэхналагічных асноў паверхневай мадыфікацыі матэрыялаў з выкарыстаннем магутных патокаў лазернага выпраменьвання і плазменнага ўздзеяння.
Больш за 35 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Фізіка-тэхнічны інстытут (з 1960; у 1979–1982 – загадчык лабараторыі металазнаўства, у 1982–1983 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1983–2002 – дырэктар, у 2002–2014 – загадчык аддзела матэрыялазнаўства) і адначасова Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі (1987–1997, акадэмік-сакратар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"(2001), Дзяржаўная прэмія СССР (1986), ордэны "Знак Почета" (1976), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1986) і інш.
Памёр 01.12.2015.
Варыянтная форма
Astapčik, Stanislav Aleksandrovič (1935—2015) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теоретические и технологические основы электротермообработки сплавов с особыми свойствами : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.16.01 / Астапчик Станислав Александрович. ― Минск, 1979.
Академик Станислав Александрович Астапчик : 75 лет со дня рождения / сост.: Гришанович В. М. — Минск, 2011 : ил.
Астапчык Станіслаў Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 45.
Астапчик Станислав Александрович // Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928–2018. – Минск, 2018. — С. 30—31.
Астапчик Станислав Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 153.
Станислав Александрович Астапчик : (к 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. ― 2015. ― № 3. — С. 124—125 : ил.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |