Справка
Нарадзіўся 11.11.1923, пас. Локаць, Брасаўскі раён, Бранская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне лесазнаўства і лесаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1975), прафесар (1994). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Бранскі лесагаспадарчы інстытут (1949; аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя даследаванні прыроды лесу; практычная распрацоўка метадаў і тэхналогій высечак галоўнага і прамежкавага карыстання; устанаўленне заканамернасцей дынамікі, пабудовы, прадуктыўнасці чыстых і змешаных лясных насаджэнняў з мэтай аптымізацыі вырошчвання; распрацоўка нарматыўных дакументаў па вядзенні гаспадаркі; комплекснае вывучэнне дуброў Беларусі.
Месца працы, пасада: прадпрыемствы сістэмы "Агролеспроект" і "Леспроект" (інжынер, начальнік партый); Бранская аэрафоталесаўпарадкавальная экспедыцыя (з 1956?, таксатар, начальнік лесаўпарадкавальнай партыі); Інстытут лесу НАН Беларусі (з 1960; у 1964–1992 – загадчык лабараторыі лесазнаўства і лесаводства, з 1992 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: званне "Ганаровы лесавод Рэспублікі Беларусь" (1991), ордэн "Знак Почета", медаль "За отвагу", сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1975).
Варыянтная форма
Kažèŭnikaŭ, Alâksandr Mіhajlavіč (1923— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...